Прапановы плацежнай сістэмы Беларусі, Расіі, Казахстана чакаюць на Новы год

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 кастрычніка ў Мінску паведаміў Аляксандр Мурычаў, старшыня Міжнароднага банкаўскага савета, заснавальнікам якога з'яўляюцца банкаўскія асацыяцыі краін СНД. 

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, пры Еўразійскай эканамічнай камісіі можа быць створаны экспертны орган, які будзе акумуляваць адпаведныя прапановы Беларусі, Расіі і Казахстана. Эксперт нагадаў, што і беларускі, і расійскі ўрад ужо заявілі, што неабходна ствараць адзіную плацежную сістэму. 

Нагадаем, у выніку расійска-ўкраінскага канфлікту краіны Еўрасаюза і ЗША сёлета ўвялі санкцыі супраць Расіі. У сувязі з гэтым міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і MasterCard адключылі некаторыя расійскія банкі ад сваіх сэрвісаў. У адказ расійскія ўлады заявілі, што створаць сваю аплатную сістэму. 

У Беларусі нацыянальная плацежная сістэма "Белкарт" створана ў 1994 годзе. Расія і Казахстан сваіх плацежных сістэмаў пакуль не маюць.

Фота — biznestoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі