Пракурор просіць пакараць экс-адваката Андрэя Мачалава двума гадамі “хіміі”

Пракурор просіць пакараць экс-адваката Андрэя Мачалава двума гадамі “хіміі”, паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе. Сцвярджаецца, што Мачалаў ведаў пра выключэнне з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Заяву ў пракуратуру на яго напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд "з несапраўднымі дакументамі".

Прысуд Андрэю Мачалаву агучаць 16 чэрвеня. Яго адвакат Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага не патрапіў.

Крымінальную справу Мачалава з 6 чэрвеня разглядае Ленінскі суд Мінска (суддзя — Таццяна Шоцік).

Летам мінулага года Андрэй Мачалаў быў героем праграмы Еўрарадыё "Неверагодныя" (на відэа). Ён неаднаразова абараняў у судах палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.