Пракурор просіць для аўтара Вікіпедыі Марка Бернштэйна тры гады "хатняй хіміі"

Пракурор просіць прысудзіць аўтару Вікіпедыі Марку Бернштэйну тры гады "хатняй хіміі", паведамляюць праваабаронцы.

Прысуд агучаць 24 чэрвеня ў 9:45 у судзе Заводскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Анастасія Асіпчык.

Як распавядала Еўрарадыё, топавага аўтара Вікіпедыі Марка Бернштэйна затрымалі 11 сакавіка. Сілавікі ў сваім ТГ-канале заявілі, што ён затрыманы за "распаўсюд фэйкавых антырасійскіх матэрыялаў". 

Спярша Бернштэйна асудзілі па адміністрацыйнай справе на "суткі", а потым пачалі крымінальную справу. Яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.