Пракуратура сумняецца ў правамоцнасці затрымання міліцыяй інваліда

На дадатковую праверку ў Баранавічы вярнула пракуратура Брэсцкай вобласці матэрыялы, звязаныя са скаргай жыхара горада Ўладзіміра Гоўшы на мясцовых міліцыянтаў.  Нагадаем, 25 сакавіка, у Дзень волі, Уладзіміра затрымалі разам з паплечнікамі і адправілі ў пастарунак, дзе пратрымалі больш за 20 гадзінаў без ежы, сну і вады. Між тым Гоўшу як інваліда ІІ групы маглі трымаць пад арыштам толькі 2 гадзіны - для высвятлення асобы. Пашпарт у затрыманага з сабою быў.

Пракуратура Баранавічаў не знайшла ў дзеяннях міліцыянтаў парушэння заканадаўства. І тады Гоўша звярнуўся ў абласную пракуратуру. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі