Вы тут

Пракуратура Літвы праверыць прыхільніцу Лукашэнкі пасля яе паездкі ў Маскву

Эрыка Швенчэнене

Генпракуратура Літвы праверыць Эрыку Швенчэнене па факце дзеяннў супраць уласнай краіны. З адпаведнай заявай звярнуўся дэпутат Матас Малдэйкіс, піша delfi.lt.

Швенчэнене праславілася сваёй любоўю да Аляксандра Лукашэнкі і паездкамі ў Беларусь. А напрыканцы ліпеня яна з некалькімі паплечнікамі пабывала ў Маскве, дзе зрабіла шэраг скандальных заяваў у пракрамлёўскай перадачы. 

Падчас сваёй прэс-канфрэнцыі яна заявіла пра "фашыстаў" у Літве: "Ведаеце, у нас таксама ёсць фашысты. Яны ёсць у кожнай краіне... У ёй жывуць розныя людзі /.../, ёсць тыя, хто падтрымлівае лінію "бандэраўцаў", ёсць фашысты. Асабіста я атрымлівала і атрымліваю лісты, паведамленні з той групы, якая падтрымлівае Украіну, Бандэру. Так, з пагрозамі".

Яе паплечнікі распавядалі, як кепска цяпер жыве Літва пасля разрыву адносінаў з Расіяй і Беларуссю. Таксама яны намякалі, што ўлада ў краіне нелігітымная, 

Таксама Швенчэненен ўдзельнічала ў пракрамлёўскай перадачы Solovjov Live. Там яна хваліліа СССР і заявіла, што "Беларусь і Расія не выстаўлялі ніякіх прэтэнзій і не стварылі ніводнага ваеннага канфлікту".

экс-кіраўнік Канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюс Жалімас у сацсетках пракаментаваў яе выступ. Ён заявіў, што заўважыў парушэнні прынамсі трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. "У артыкулах прадугледжваецца адказнасць за дапамогу замежным дзяржавам у дзеяннях супраць Літвы, за стварэнне антыканстытуцыйных арганізацый і ўдзел у іх, за адмаўленне савецкай агрэсіі супраць Літвы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.