Пракоп'еў у новым роліку згадаў палітвязняў Статкевіча, Севярынца, Ціханоўскага

Пракоп'еў у новым роліку згадаў палітвязняў Статкевіча, Севярынца, Ціханоўскага

Вадзім Пракоп'еў апублікаваў новы відэаролік, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі. 

Былы рэстаратар, які нядаўна эміграваў з Беларусі і выклікаў Аляксандра Лукашэнку на дуэль, працягвае выпускаць ролікі ў стылі нуар, у якіх крытыкуе беларускі рэжым. 

У новым відэароліку Пракоп'еў кажа пра беларускіх апазіцыянераў, якія ўсе папярэднія гады змагаліся супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ён захапляецца мужнасцю Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца. Пракоп'еў дадае, што яму сорамна за ўласны канфармізм у той час, калі ён быў у Беларусі. 

"Севярынец, Статкевіч, Ціханоўскі і ўсе іх паплечнікі, без вас не прачнуліся б людзі ў Гомелі і Гродне, Пружанах і Лідзе, Брэсце і Маладзечне. Вы героі! Мы выцягнем вас з камераў", — звяртаецца Пракоп'еў да беларускіх палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі