Праект “Саюзная дзяржава”: закрываць ці пашыраць інтэграцыю?

Праект “Саюзная дзяржава”: закрываць ці пашыраць інтэграцыю?

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая перакананая, што праект "Саюзная дзяржава” даўно праваліўся і прыспеў час яго закрыць. І нават распачала збор подпісаў пад адпаведнай петыцыяй. Іншага меркавання прытрымліваюцца левыя з партыі “Справядлівы свет”. У партыі лічаць, што удзел у Саюзнай дзяржаве карысны для Беларусі і неабходна не толькі супрацьдзейнічаць заклікам да выхаду з гэтага праекта, але і пашыраць інтэграцыю Беларусі і Расіі ў яго межах.

Чаму тэме Саюзнай дзяржавы і месца ў ёй Беларусі палітыкі апошнім часам пачалі аддаваць такую вялікую ўвагу? Ці могуць выгады ад паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы перавысіць небяспеку ад такой інтэграцыі? Ці ёсць яна на самай справе — тая небяспека? Ці варта палітыкам тэму Саюзнай дзяржавы ўключаць у свае перадвыбарчыя праграмы? Калі не Саюзная дзяржава, то што?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і намеснік старшыні, сябра Прэзідыума Цэнтральнага камітэта партыі “Справядлівы свет” Валерый Ухналёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі