Прадстаўніца Еўрасаюза ў Беларусі: Мы не чакаем ад вас хуткіх радыкальных зменаў

Прадстаўніца Еўрасаюза ў Беларусі: Мы не чакаем ад вас хуткіх радыкальных зменаў

Еўрасаюз не чакае ад Беларусі хуткіх радыкальных зменаў. Еўрапейскія палітыкі рэалізуюць у дачыненні да нашай краіны доўгатэрміновую стратэгію. Збліжэнне ідзе павольна, "крок за крокам", і гэта цялкам задавальняе ЕС, распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

"За апошнія два с паловай гады, што супала з маёй працай у Беларусі, мы дасягнулі значных паляпшэнняў, — сказала спадарыня Віктарын. — Абодва бакі дзейнічалі разумна і пакрокава, не спадзеючыся на хуткія радыкальныя змены. Мы збліжаемся крок за крокам. Еўрасаюз вітае канструктыўную ролю Беларусі ў рэгіёне, намаганні служыць у якасці пасярэдніка. На двухбаковым узроўні з'явіліся новыя фарматы, такія, як каардынатыйная група "ЕС — Беларусь", быў адноўлены дыялог па правах чалавека".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі