Прадавачка "Белсаюздруку" ў Гарадку скрала больш за 22 тысячы рублёў

Прадавачка "Белсаюздруку" ў Гарадку скрала больш за 22 тысячы рублёў

Прадавачка "Белсаюздруку" ў Гарадку прысвоіла больш за 22 тысяч рублёў, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Як паведамляецца, 37-гадовая жанчына, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, наўмысна завалодала таварамі і грашыма прадпрыемства ў буйным памеры. 

Каб пазбегнуць адказнасці за крадзеж, жанчына ўносіла фальшывыя запісы ў штомесячныя таварныя справаздачы і касавую справаздачнасць. Аднак інвентарызацыя выявіла недастачу матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 6660 рублёў, а таксама недастачу 15 620 рублёў.

За крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і службовы падлог жанчыну асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго яна на два гады пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі