Пра вайну, вызваленчы рух і агентаў Крамля гаворым з Пазняком — стрым

Пра тое, што Расія ні ў якім разе не выпусціць са сваіх імперскіх кіпцюроў Беларусь і Украіну, Зянон Пазняк казаў яшчэ 30 гадоў таму. І сёння мы сталі сведкамі вайны, якую распачаў Крэмль ва Украіне, і здачы Маскве беларускага суверэнітэту рэжымам Лукашэнкі. Пакуль украінцы са зброяй у руках змагаюцца за сваю свабоду, перад беларусамі стаіць пытанне: ці змогуць яны адстаяць незалежнасць сваёй краіны, якім чынам і пад чыім “камандаваннем”?

Спыніцца Расія на Украіне ці яе імперскія амбіцыі ідуць далей? Ці здольныя беларусы адстаяць незалежнасць сваёй краіны і што для гэтага трэба? Ці гатовы Зянон Пазняк сумесна са Святланай Ціханоўскай узначаліць нацыянальна-вызваленчы рух? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае Зянон Пазняк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.