Пітона, якога злавілі ў мінскім дзіцячым садку, вярнулі гаспадару

Пітона, якога злавілі ў мінскім дзіцячым садку, вярнулі гаспадару

Чатырохметровага пітона, якога 15 жніўня злавілі ў мінскім дзіцячым садку, вярнулі гаспадару. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца Мінскага заапарка Аляўціна Генадзьеўна: да іх змяю адправілі пасля таго як злавілі. Высветлілася, што пітон збег з кватэры праз акно: "Цяпер пластыкавыя вокны маюць рэжым праветрывання, ну вось ён і выпаўз з акна, калі тое было адчыненае".

Супрацоўнікі МНС 15 жніўня злавілі тыгровага пітона на тэрыторыі дзіцячага садка №292 па вуліцы Убарэвіча,14. Пасля гэтага пітона перадалі ў мінскі заапарк, дзе ён і чакаў свайго гаспадара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі