Пінскія матабалісты ўпершыню гуляюць на стадыёне ў родным горадзе (фота)

Пінская матабольная каманда “Аўтамабіліст” 5 ліпеня ўпершыню ладзіць матч на родным стадыёне. Паўтара года таму пінскі спорткомплекс ДТСААФ быў зачынены на рэканструкцыю. Таму каманды, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па тэхнічных відах спорту, трэніраваліся і выступалі хто дзе. Напрыклад, шматразовыя чэмпіёны Беларусі па матаболе — каманда “Аўтамабіліст” трэніравалася на аўтапалігоне ў лесе пад Пінскам.

З розных прычынаў перабудова стадыёна затрымалася. І толькі зараз, калі падрыхтавана поле для гульні і адна трыбуна для гледачоў, вырашана правесці матч ў родных сценах.

Дарэчы, пінскі спартова-тэхнічны комплекс быў адкрыты ў 1986 годзе. Пінчукі прабіліся да легендарнага савецкага лётчыка Аляксандра Пакрышкіна, які кіраваў савецкім ДТСААФ у тыя часы. І толькі з яго дапамогай удалося атрымаць грошы для стадыёна “ў вёсцы”. З таго часу ў Пінску прайшло шмат міжнародных спаборніцтваў па матаболе, спідвеі, картынгу.  А таксама чатыры чэмпіянаты Еўропы па матаболе. Дарэчы, наступны адбудзецца ў 2010 годзе.


Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі