Пінігін: Я яшчэ нічога не разумею – дзе я апынуўся і што я буду рабіць

Мікалай Пінігін, які нядаўна быў прызначаны мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра, прыступіў да працы на новым месцы. Аднак дзяліцца творчымі планамі пакуль адмаўляецца.

Мікалай Пінігін: “Я толькі пачаў працаваць. Ніякіх інтэрв’ю, ніякіх пытанняў – я нічога яшчэ не ведаю. Я яшчэ нічога не разумею – дзе я апынуўся і што я буду рабіць. Адзінаццаць год мяне не было ў Беларусі!”.