Перамовы ў "нармандскім фармаце" скончыліся (другі дзень онлайн)

12 лютага ў Мінску ў Палацы незалежнасці праходзіць другі дзень сустрэчы ў "нармандскім фармаце", прысвечанай сітуацыі на Данбасе. У перамовах удзельнічаюць канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, да іх далучылася спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні.

Перамовы цягнуліся ўсю ноч. Прачытаць, што адбывалася ў сераду і ўначы на чацвер можна ў нашым першым онлайне  – Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

З'явіўся тэкст дэкларацыі лідараў краін "нармандскай чацвёркі" (фота)

 

12:25 Саміт скончыўся. З'язджаюць Аланд і Меркель. Канцлер Германіі ўжо села ў машыну. Яе выйшаў праводзіць Лукашэнка зноў пра нешта з ёй гаварыў.

Парашэнка выпадкова выйшаў да журналістаў. Яго ледзь не збілі з ног. Парашэнка пра нешта гутарыў з Лукашэнкам. Прэзідэнт Украіны апошнім пакінуў Палац Незалежнасці. Акрамя Пуціна ніхто не рабіў заяваў для прэсы.

12.15 Пуцін з'ехаў з саміту

Ён зрабіў заяву для прэсы і пакінуў Палац незалежнасці.

Карэспандэнт Еўрарадыё паведамляе, што Уладзімір Пуцін нечакана пакінуў саміт у Мінску. Яго выйшаў праводзіць Лукашэнка, яны развіталіся, і Пуцін з'ехаў.

Да гэтага расійскі прэзідэнт заявіў, што кантактная група падпісала дамову аб спыненні агню і адводзе цяжкай тэхнікі. Пры гэтым лідары краін чацвёркі ніякіх дакументаў не падпісалі, а толькі выступяць з заявай аб падтрымцы дамоўленасцяў кантактнай групы.

12:10 Уладзімір Пуцін выйшаў да журналістаў з заявай. Ён жартуе: Што вы тут усю ноч рабілі? Мы та працавалі?

Пуцін: Кіеўскія ўлады адмаўляюцца ад кантактаў з лідарамі “ДНР” і “ЛНР”, таму перамовы зацягваюцца. Мы дамовіліся аб спыненні агню. З 0.00 гадзін 15 лютага. Другая пазіцыя — адвод цяжкіх узбраенняў ад лініі, пазначанай ў мінскіх пагадненнях.

Канстытуцыйная рэформа, у якой улічаныя законныя правы жыхароў Данбаса.

Памежныя пытанні будуць ўзгадняць з лідарамі “ДНР” і “ЛНР”.

Прадстаўнікі “ЛНР” і “ДНР” акружылі групоўку ўкраінскіх ваенных, і яны хутчэй за ўсё складуць зброю і спыняць супраціў. Прадстаўнікі кіраўніцтва Украіны мяркуюць, што акружэння няма і ўсё пройдзе спакойна. Але калі такое мае месца, то тыя хто ў аўкружэнні, будуць спрабаваць вырвацца, а тыя, хто акружыў, будуць ім перашкаджаць. Я прасіў нашых экспертаў ацаніць, што рэальна адбываецца.

Хачу заклікаць канфліктуючыя бакі як мага хутчэй спыніць кровапраліцце.

Адзін дакумент толькі што падпісаны. Ён падпісаны кантактнай групай — комплекс мер, накіраваны на імплементацыю мінскіх дамоўленасцяў. А другі дакумент — гэта заява прэзідэнтаў чацвёркі аб тым, што яны падтрымліваюць гэты працэс.

11:55 "Хуткая" забрала з Палаца Незалежнасці журналістку

Кірыл Коктыш: Палітыкі дамовіліся пра прынцыпы, але не могуць іх рэалізаваць. Еўропа ідзе на саступкі.

11:40 Замежныя журналісты, якія прыляцелі ў Мінск, мяняюць свае квіткі на больш позні час.

11:20 Перамовы працягваюцца. Але паводле ацэнак нашага журналіста Алеся Пілецкага падпісанне дакумента калі адбудзецца, то ў лепшым выпадку праз некалькі гадзін.

11:10 Чацвёрка зноў працягвае перамовы ў чайным пакоі. Да іх далучылася спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні.

11:00 Да Парашэнкі, Меркель і Аланда далучыўся Пуцін. Перамовы праходзяць зноў у фармаце чацвёркі.

10:50 У Палацы Незалежнасці адбываецца блытаніна. Лідэры краін ходзяць з аднаго кабінета ў другі. Ці будзе падпісанне нейкага дакумента не ясна.

10:40 Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін паведаміў, што перамовы ў Мінску працягваюцца.

"Мы працягваем працаваць, мы працуем бесперапынна ва ўсіх магчымых фарматах", – сказаў Клімкін РІА Навіны, адказваючы на пытанне, ці працягваецца праца ў "нармандскім фармаце".

10:35 Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пакуль на перамовах у Мінску няма добрых навін, а некаторыя прапановы расійскага боку ён назваў "непрымальнымі", перадае агенцтва Франс Прэс.

"На жаль, пакуль добрых навін няма. На дадзены момант ні адной навіны. Надзея ўсё яшчэ ёсць", – сказаў ён.

10:20 Парашэнка, Аланд і Меркель сышлі з перамоўнага пакоя на другі паверх. У пакой дзе магчыма будуць падпісваць дакумент. Але тут няма Пуціна, ён выйшаў з пакоя некаторы час таму і знік.

Каля двух гадзін таму памочнік Пуціна Суркоў з'ехаў з Палаца на сустрэчу з кіраўнікамі "ДНР" і "ЛНР". Як меркавалася ён павёз ім пагадненне, каб яны з ім пагадзіліся. Мабыць пакуль не будзе іх згоды дакумент лідэры 4-х краін не падпішуць.

10.15. Распрацаваны ў Мінску дакумент прадугледжвае перамір'е з 14 лютага, адвод цяжкіх узбраенняў, стварэнне зоны бяспекі. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

10.00. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, магчыма, правядуць у чацвер раніцай сумесную прэс-канферэнцыю, паведамляе БЕЛТА.

09.53. Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін выйшлі, іншых лідараў пакуль не відаць, паведамляе наш карэспандэнт Алесь Пілецкі.

Фота: AFP

09.35. Памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў, а таксама лідары самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР" Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі прыбылі на месца правядзення перамоваў кантактнай групы па Украіне ў Мінску, перадае РІА "Новости".

Суркоў, лідары "ДНР" і "ЛНР" выйшлі з аднаго аўтамабіля і прайшлі ў будынак, у якім засядаюць прадстаўнікі кантактнай групы.

09.20. Перамовы працягваюцца ўжо 13 гадзін. Усе стаміліся.

08.52. Як інфармуе РІА "Новости", выніковы дакумент мінскага саміта, які падпішуць лідары Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі, перададуць трохбаковай кантактнай групе (Украіна — Расія — АБСЕ). Апошняя, нагадаем, два дні, як засядае ў Мінску. У яе ўваходзяць і прадстаўнікі самаабвешчаных "ЛНР" і "ДНР".

08.40. Выйшлі міністры замежных спраў, на перамовах засталіся толькі лідары краін. Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў пакінуў Палац незалежнасці.

08.38. Дакумент па выніках перамоваў "нармандскага чацвёркі" па Украіне узгоднены на 80%, у ім утрымліваецца 10 пунктаў, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу, блізкую да перамоваў.

08.30. Па выніках перамоваў "нармандскай чацвёркі" мяркуецца падпісаць дакумент па ўрэгуляванні сітуацыі ў Украіне, які складаецца з больш чым дзясятка пунктаў. Як паведаміла ТАСС дыпламатычны крыніца, блізкая да перамоваў, "не так істотна, як будзе называцца гэты дакумент — дэкларацыя або заява, але мяркуецца, што ў ім будуць пазначаныя канкрэтныя меры па ўрэгуляванні сітуацыі, прыкладна 12-13 пунктаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі