Перамовы Пуціна і Лукашэнкі тэт-а-тэт праходзілі пад барабульку з артышокам

Перамовы Пуціна і Лукашэнкі тэт-а-тэт праходзілі пад барабульку з артышокам

Перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі тэт-а-тэт праходзілі пад барабульку з артышокам. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Пул 3", блізкі да расійскага прэзідэнта. Таксама Лукашэнку частавалі карэ цяляці з запечанай цыбуляй, шэрбетам з мандарынам і адмысловымі вінамі.

Дэлегацыі Беларусі і Расіі абедалі асобна.

7 снежня ў Сочы адбылася працоўная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яна тычыцца пытанняў "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі.

Тым часам сотні мінчукоў выйшлі на вуліцы Мінска ў знак пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Яны рвалі партрэты Пуціна і выкрыквалі антыінтэграцыйныя лозунгі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі