Перакладзі песню The Beatles на беларускую і едзь на The Beatles Shabli задарма!

Квіткі на фэст атрымае аўтар лепшага перакладу. А іншыя ўдалыя тэксты Beatles па-беларуску загучаць падчас караоке ў фестывальным намёце Еўрарадыё!

Еўрарадыё сумесна з арганізатарамі фэсту The Beatles Shabli праводзіць конкурс на лепшы пераклад песні The Beatles на беларускую мову. Вазьмі свой любімы тэкст Бітлоў, зрабі такі пераклад, каб яго можна было праспяваць на матыў песні, перамагай ў нашым конкурсе і атрымай квіткі на The Beatles Shabli бясплатна!

Свае творы шліце на [email protected]. На ўсё пра ўсё — тыдзень: вынікі падводзім 28 траўня. А фэст пачнецца ўжо 1 чэрвеня! Пераможцу мы абярэм разам з арганізатарамі The Beatles Shabli.

Пераклад лічыцца завершаным, калі перакладзеныя ўсе куплеты і прыпевы. Рыфма не абавязковая, але ж у The Beatles яна ёсць амаль паўсюль, таму пажадана, каб і ў перакладах таксама была.

Пераможца конкурсу атрымае два запрашальнікі на The Beatles Shabli. Але не згубяцца і астатнія добрыя пераклады! Мы ўключым іх у Beatles-караоке, у якім прапануем паўдзельнічаць усім наведвальнікам фэсту! Натуральна, будзем называць аўтараў беларускіх версій песень The Beatles. І згадваць іх добрым словам!

Нагадаем, The Beatles Shabli пройдзе 1 чэрвеня на хутары Шаблі і стане першым беларускім фэстам лета. Яго хэдлайнерамі будуць дзявочая ліверпульская чацвёрка The Beatelles, аўтэнтычна апранутыя сербы Bestbeat і расійскія баяністы Puttin' On The Beatles Style. Таксама ў лайн-апе мерапрыемства заяўленыя беларусы: джаз-кварцет Канстанціна Валковіча Real Jazz Band,Artefact, The Apples і DJ Ezhaka.

Квіткі на The Beatles Shabli прадаюцца ў ГЦ “Купалаўскі” (пав. 19), ГЦ “Рыга” (пав. 18), а таксама ў білетных аператараў kvitki.by (http://www.kvitki.by/ru/event/15470) і ticketpro.by (http://www.ticketpro.by/jnp/music/1059109--the-beatles-fest-2013.html). У траўні яшчэ можна набыць квіткі па 160 тысяч, у дзень фестывалю яны будуць каштаваць ужо 200.

Як даехаць самастойна ды іншую інфармацыю можна знайсці на сайце фестывалю (http://www.thebeatles.by/index.php/schedule).

Даведкі па тэлефоне: +375 29 1408000.

Фота: www.thelineofbestfit.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі