Вы тут

Перад амбасадай Беларусі ў Берліне адбылася акцыя "Вы — не наш амбасадар"

23 кастрычніка ў Берліне перад будынкам пасольства Беларусі адбыўся мітынг "Сідарэнка, вы — не наш амбасадар" / Еўрарадыё

23 кастрычніка ў Берліне перад будынкам амбасады Беларусі адбыўся мітынг "Сідарэнка, вы — не наш амбасадар". Падставай для правядзення акцыі стала адсутнасць рэакцыі беларускага пасла ў Германіі Дзяніса Сідарэнка на палітычны крызіс у Беларусі.

350 беларусаў звярнуліся да пасла з лістом. Яны заклікалі яго публічна выказаць сваю пазіцыю "ў адносінах да супрацьзаконнага ўтрымання ўлады Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама ў адносінах да фактаў парушэння Канстытуцыі і беларускіх законаў".

Ліст застаўся без рэакцыі з боку пасла Дзяніса Сідарэнка. З 8 верасня кожны працоўны дзень перад будынкам афіцыйнага прадстаўніцтва Беларусі ў Германіі праходзяць акцыі і пікеты.

Грамадзяне Беларусі ў Германіі заклікалі МЗС Германіі, Федэральную канцылярыю, Прэзідэнта ФРГ, а таксама нямецкіх прадпрымальнікаў не шукаць ніякіх кантактаў з беларускай амбасадай або яго амбасадарам.

Плануецца, што акцыя будзе падтрымана ў іншых гарадах Германіі 24 і 25 кастрычніка і завершыцца перформансам "Адкрыццё альтэрнатыўнай, народнай амбасады свабоднай, дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь у Германіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.