Перад ад’ездам у Беларусь з Грузіі Лукашэнка прадэгуставаў лаваш і хінкалі. Фота

Перад ад’ездам у Беларусь з Грузіі Лукашэнка прадэгуставаў лаваш і хінкалі. Фота

Завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Перад ад’ездам у аэрапорт ён разам з прэм’ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі заехаў у старажытны горад Мцхета (ён знаходзіцца ў 20 км ад Тбілісі). Там Лукашэнку распавялі, як гатуюцца традыцыйныя грузінскія ежа і напоі. Ён прадэгуставаў лаваш і хінкалі, інфармуе БЕЛТА.

У Міжнародным аэрапорце Тбілісі імя Шота Руставелі Аляксандра Лукашэнку праважаў грузінскі прэзідэнт Гіоргій Маргвелашвілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі