Павел Белавус: "Жыхары Валадаркі — гэта моцны інтэлектуальны клуб"

Заснавальнік крамы Symbal.by Павел Белавус даслаў ліст, у якім распавёў пра свой стан за кратамі.

Палітвязень паведаміў, што трымаецца бадзёра. 

Навіны пра вайну Расіі супраць Украіны ён пракаментаваў так: "Гледзячы на тыя падзеі, якія адбываюцца вакол, разумею, што ізаляцыя ў турме выратоўвае шмат маіх нервовых клетак. Ну, і наогул трэба нагадаць, што Валадарка — гэта адно з нешматлікых месцаў, якое вытрымала ўсе войны і беды, якія праходзілі праз горад Мінск за апошнія 200 гадоў, якраз з моманту яе пабудовы"

Белавус заклікаў моцна не перажываць за яго, "бо ў сённяшніх умовах жыхары Валадаркі — гэта моцны інтэлектуальны клуб з пэўнымі абмежаваннямі. Але жыць можна”.

Паводле звестак @symbalby, магчыма, ужо хутка адбудзецца суд над Паўлам.

Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года. Яму выставілі абвінавачванне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.