Паўднёвакарэйскія прафсаюзы правялі акцыю салідарнасці з беларускімі калегамі

Каля беларускай амбасады ў Сеуле прайшоў пікет у падтрымку зняволеных беларускіх прафсаюзных актывістаў. Акцыю правёў карэйскі прафсаюз работнікаў металаапрацоўкі, які прадстаўляе інтарэсы больш за 190 000 чалавек. 

Як паведамляюць праваабаронцы, удзельнікі акцыі патрабавалі неадкладна вызваліць прафсаюзных дзеячаў, у тым ліку Зінаіду Міхнюк, Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча, Генадзя Фядыніча і Максіма Пазнякова, а таксама зняць з іх усе абвінавачванні.

Паўднёвакарэйскі прафсаюз у сваё заяве кажа, што прафсаюзы — не экстрэмiсцкія арганізацыі, а атакі на іх — сур'ёзнае парушэнне свабоды асацыяцый.

Масавыя затрыманні беларускіх прафсаюзных актывістаў прайшлі ў Беларуі ў красавіку. Праваабаронцы прызналі затрыманых палітвязнямі.

Пікет у Паўднёвай Карэі
Пікет у Паўднёвай Карэі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.