"Патрапіла ў ДТЗ, патрэбныя грошы!": за 2023 год так развялі ўжо 60 мінчукоў

Тэлефонныя ашуканцы працягваюць дзейнічаць у Беларусі
Тэлефонныя ашуканцы працягваюць дзейнічаць у Беларусі

За 2022 год тэлефонныя ашуканцы здзейснілі ў Мінску больш за 520 злачынстваў. Даверлівыя жыхары сталіцы аддалі ім больш за 6 млн рублёў.

Амаль заўсёды выкарыстоўваецца адна і тая ж схема разводу, у якой магчымыя невялікія варыяцыі. У кватэры, дзе жывуць людзі пенсійнага ўзросту, раздаецца званок. Мужчына, які прадстаўляецца следчым, расказвае, што нехта са сваякоў пенсіянера трапіў у ДТЗ, у якім пацярпеў іншы чалавек.

"Пацярпелы" нібыта атрымаў сур'ёзныя траўмы, за яго жыццё змагаюцца дактары. Але ягоныя сваякі гатовыя не пісаць заяву, калі ім будзе "кампенсаваны ўрон". Далей гучыць вялікая сума. Шакаваныя гісторыяй старыя перадаюць кур'ерам ашуканцаў усе свае ашчаджэнні.

Міліцыя нічога не можа зрабіць з арганізатарамі гэтых злачынстваў — ловяць толькі кур'ераў. Тое яшчэ з грашыма, то ўжо без. У 2023 годзе тэлефонныя ашуканцы працягваюць актыўна працаваць. За I квартал ад іх дзеянняў пацярпелі больш за 60 мінчан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі