Пасол Швецыі: "Усходняе партнёрства" — найлепшы кантакт ЕС з краінамі рэгіёна

Пасол Швецыі: "Усходняе партнёрства" — найлепшы кантакт ЕС з краінамі рэгіёна

Не варта лічыць, што ініцыятыва "Усходняе партнёрства" зжыла сябе. На сённяшні дзень гэта найлепшы кантакт Еўрасаюза з краінамі ў гэтым рэгіёне. Пра гэта амбасадар Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё. 

"Калі лічаць, што гэтая ініцыятыва губляе хуткасць, то варта шукаць прычыны ў шматлікіх крызісах, якія перажывае Еўрасаюз", — мяркуе дыпламат. 

Такімі прычынамі яна назвала міграцыйны і фінасавы крызісы, а таксама выхад Вялікабрытаніі са складу ЕС. Шматлікія крызісы прымусілі Еўрасаюз больш займацца праблемамі ўнутры сябе, чым звяртаць увагу на вонкавыя пытанні, кажа Юханесан. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі