Пасол Германіі: Абарона правоў чалавека і рэал-палітык не процілеглыя

Пасол Германіі: Абарона правоў чалавека і рэал-палітык не процілеглыя

Пасол Германіі Петэр Дэтмар добра ацаніў адносіны паміж Беларуссю і Германіяй. Па яго словах, на афіцыйным узроўні наладжаны добры дыялог:

Дэтмар: "За апошнія 1,5-2 гады наш дыялог быў інтэнсіфікаваны... Вядома, ёсць нейкія разыходжанні ў меркаваннях, пазіцыях, але гэта не з'яўляецца ўзаемавыключнымі рэчамі. Калі ёсць разыходжанні, пра іх можна гаварыць у рамках дыялогу".

Разам з тым дыпламат падкрэсліў, што не лічыць, быццам наладжванне кантактаў з уладамі можа перашкодзіць адстойванню правоў чалавека: 

Дэтмар: "Я не бачу проціпастаўленне паміж абаронай правоў чалавека і палітыкай рэальнасці. Так, ёсць абарона правоў чалавека і ёсць палітыка рэальнасці, і гэта не супярэчыць адно аднаму".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі