Пасля паражэння ад Польшчы беларускія баскетбалісткі згуляюць з Вялікабрытаніяй

Пасля паражэння ад Польшчы беларускія баскетбалісткі згуляюць з Вялікабрытаніяй

У Рызе праходзяць матчы кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе 2021 года. Зборная Беларусі расчаравала — прайграла Польшчы —  56:68 (12:17, 13:16, 16:13, 15:22). Самай выніковай у нашай камандзе была Марыя Папова — 13 ачкоў і 5 падбораў.

4 лютага ў 14:30 пачнецца гульня беларусак са зборнай Вялікабрытаніі (у жывым эфіры яго будзе трансляваць тэлеканал "Беларусь 5"), а 6-га лютага ў той жа час адбудзецца чарговы матч з Польшчай. Раней у Манчэстары зборная Беларусі выйграла ў Вялікабрытаніі з лікам 90:59.

У групе F лідыруе Вялікабрытанія — 5 ачкоў (пасля 3 матчаў), у Польшчы — 4 ачкі (3), у Беларусі — 3 (2). У фінальную частку Еўра-2021 трапіць пераможца групы і пяць з дзевяці камандаў, якія зоймуць 2-я месцы.

Пасля паражэння ад Польшчы беларускія баскетбалісткі згуляюць з Вялікабрытаніяй
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Наталля Трафімава / belarus.basketball

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі