Пасля крадзяжу гродзенца замучыла сумленне, і ён прыйшоў у міліцыю

Пасля крадзяжу гродзенца замучыла сумленне, і ён прыйшоў у міліцыю

Ужо праз тры дні пасля крадзяжу гродзенца замучыла сумленне, і ён прыйшоў у міліцыю. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 22-гадовы жыхар аднаго з інтэрнатаў знайшоў у сябе ключ ад пакоя, у якім раней жыў. І ён наведаў яго ў час, калі таварыш пайшоў на працу ў начную змену. Ведаючы, дзе захоўваюцца грошы, зламыснік забраў частку — 300 долараў і 400 рублёў. Невялікую іх частку патраціў на прадукты і цыгарэты, а астатнія прайграў.

Праз нейкі час мужчына прызнаўся таварышу ў крадзяжы, а пасля прыйшоў да праваахоўнікаў, напісаў яўку з павіннай. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі