Пасля гульні са зборнай Нямеччыны беларускую каманду пакінулі 7 чалавек

Пасля гульні са зборнай Нямеччыны беларускую футбольную дружыну пакінулі сем чалавек. Пра гэта паведамляе "Прессбол".  У Фінляндыі нашая каманда згуляе фактычна другім складам, адзначыў трэнер. Пасля гульні ў Кайзэрслаўтэрне зборную пакінулі адразу сем футбалістаў.

З фінамі не будуць гуляць Аляксандр Глеб, Філіпенка, Амельянчук і Кульчый. У Маскву паляцеў Максім Рамашчанка. У Чэхію з'ехаў Лянцевіч — яго "Багеміянс" саступіў у апошнім матчы чэмпіянату краіны і па-ранейшаму змагаецца за выхад у наймацнейшы дывізіён. У Карыцькі бацька ў цяжкім стане патрапіў у лякарню. Так што ў Фінляндыю адпраўляюцца ўсяго 16 футбалістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі