Папа Рымскі перадаў прывітанне патрыярху Кірылу праз Пуціна (фота)

Гутарка Папы Рымскага Францішка і Уладзіміра Пуціна адбылася "сам на сам" ў зале бібліятэкі Ватыкана. Праз 35 хвілін да іх далучыліся і іншыя ўдзельнікі расійскай дэлегацыі, а сярод іх — міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч, міністр абароны Сяргей Шайгу.





Папа Францішак і Пуцін абмяняліся падарункамі. Расійскі прэзідэнт падараваў ікону, а пантыфік — маёліку (кераміка) з выявай Ватыканскіх садоў. Падчас развітання Папа Рымскі перадаў праз Уладзіміра Пуціна прывітанне патрыярху Кірылу, кіраўніку Рускай Праваслаўнай Царквы.





РІА "Новости" нагадвае, што Пуцін сустракаўся з Папам Рымскім Янам Паўлам II у 2000 і 2003 гадах ды з Папам Бенедыктам XVI у 2007 годзе.

Фота — ria.ru