Памёр міліцыянт з Докшыцаў, якога ў бары ўдарыў калега

Памёр міліцыянт з Докшыцаў, якога ў бары ўдарыў калега

У мінскай лякарні памёр 19-гадовы ўчастковы Іван Хілько, які служыў у Докшыцкім РУУС. 31 жніўня разам з калегам, 22-гадовым Аляксандрам Жданько, ён адпачываў у мясцовым бары “Сфера”. Са словаў мясцовых жыхароў “Наша Ніва” піша, што маладыя людзі пачалі сварыцца з-за дзяўчыны, якую не падзялілі Жданько і адзін з братоў Івана.

Як паведамляюць відавочцы, у хлопца была моцна траўмаваная сківіца, а адзін з яе аскепкаў пашкодзіў сонную артэрыю, да таго ж міліцыянт ударыўся скроняй. Пасля інцыдэнту Івана Хілько забралі ў бальніцу ў Віцебск, адтуль перавязлі ў Мінск. 13 верасня яму б споўнілася 20 гадоў.

Аляксандра Жданько затрымалі адразу пасля бойкі, але адпусцілі пад падпіску ад нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі