Памёр амерыканскі акцёр Уільям Хёрт

Памёр амерыканскі акцёр Уільям Хёрт. У 71 год. "Ён мірна памёр у акружэнні сям'і ад натуральных прычын", — напісаў яго сын Уіл. Акцёр не дажыў тыдзень да 72-годдзя. У 2018-м было паведамленне, што ў яго дыягнаставалі рак.

Уільям Хёрт зняўся ў сотні фільмаў, серыялаў. Вядомасць яму прынесла роля генерала Тадэвуса Роса (кінасусвет Marvel). У 1986-м ён атрымаў "Оскар" за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме "Пацалунак жанчыны-павука".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.