Памежнікі затрымалі кантрабандыстаў-мотадэльтапланерыстаў (фота, відэа)

Памежнікі затрымалі кантрабандыстаў-мотадэльтапланерыстаў (фота, відэа)

Памежнікі затрымалі кантрабандыстаў-мотадэльтапланерыстаў. Здарэнне адбылося ў ноч з 5 на 6 ліпеня каля беларуска-латвійскай мяжы побач з населеным пунктам Дзісна. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, аператыўнікамі была сарваная перакідка ў Латвію буйной партыі цыгарэт пры дапамозе звышлёгкай авіяцыі. Кантрабандысты мацавалі груз да фюзеляжаў двух дэльтапланаў. У навігацыйным абсталяванні быў запраграмаваны маршрут палёту праз мяжу ў Краслаўскі край Латвіі.

Адзначаецца, што калі б аперацыя атрымалася ўдалай, кантрабандысты планавалі зрабіць такія нелегальныя палёты сістэматычнымі. Затрыманыя трое беларусаў, жыхароў Смалявічаў, Оршы і Полацка, якія нідзе не працуюць. Усім ім крыху менш за 50 гадоў. Памежнікі захапілі два мотадэльтаплана “Фрэгат”, два мікрааўтобусы, адзін легкавік, прычэп-кэмпінг, тры партатыўныя радыёстанцыі, 160 тысяч штук цыгарэт. Праводзіцца расследаванне, высвятляюцца асобы іншых удзельнікаў групы і іх супрацьпраўная дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі