Вы тут

Памерла Кацярына Градава, радыстка Кэт з "Сямнаццаці імгненняў вясны"

Кацярына Градава / kulturologia.ru

Памерла савецкая і расійская актрыса Кацярына Градава, паведамляе ria.ru. Ёй было 74 гады.

Вядомасць у кіно Градавай прынесла роля савецкай радысткі Кэт у тэлефільме "Сямнаццаць імгненняў вясны" (1973).

Кацярына Градава была замужам за акцёрам Андрэем Міронавым, у іх нарадзілася дачка Марыя Міронава, якая таксама стала актрысай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.