Вы тут

Палякі затрымалі адну з найвялікшых партый кантрабанды беларускіх цыгарэт

Кантрабанда / twitter.com/KAS_GOV_PL

Польскія мытнікі затрымалі адну з найвялікшых партый кантрабанды беларускіх цыгарэт. Яе агульны кошт ацэньваецца на суму каля 1,5 млн еўра. Як інфармуюць польскія падаткавікі, кантрабандны груз выявілі на беларуска-польскай мяжы. З пункта пропуску "Казловічы" на польскі бок прыехаў грузавік. Яго вырашана было дасканала праверыць і з дапамогай сканера ўдалося знайсці кантрабанду — нелегальны тавар быў схаваны ў іншым грузе.

Са схованкі выцягнулі больш за 432 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. У дачыненні кіроўцы, грамадзяніна Польшчы, распачалі крымінальную справу. Мужчына сваю віну не прызнае. Яго аўтамабіль і груз затрыманыя.

Кантрабанда / twitter.com/KAS_GOV_PL

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.