Вы тут

Палякам дазволілі набліжацца да беларускай мяжы — але не бліжэй за 200 метраў

Мяжа Польшчы / gov.pl

Польшча зняла забарону на знаходжанне ў памежзоне каля мяжы з Беларуссю. Забарона, уведзеная з-за памежнага крызісу ў 2021 годзе, перастала дзейнічаць 1 ліпеня.

Забарона падоўжылася больш за паўгод — яна была уведзеная напачатку снежня. Забарону на знаходжанне ў памежнай зоне закранула 183 населеных пункты, размешчаных на мяжы з Беларуссю на адлегласці каля 3 км ад яе. Меркавалася, што забарона ўводзіцца на 3 месяцы і сканчаецца 1 сакавіка 2022 года, але яна была падоўжаная.

Прычынай жа скасавання стала ўзвядзенне плота на мяжы з Беларуссю. МУС Польшчы заявіў, што больш не бачыць прычын падаўжаць забарону.

Аднак палякам усё яшчэ забаронена набліжацца да мяжы з Беларуссю бліжэй чым на 200 метраў. Гэта звязана з усталяваннем электронных элементаў на плоце паміж дзвюма краінамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.