Вы тут

Палітзняволены запладзіраваў суддзі, калі яна зрабіла пасяджэнне закрытым

Аляксей Бычкоўскі і Арцём Пархамовіч / /t.me/viasna96

У пятніцу пачаўся суд па справе палітычных зняволеных Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча, паведамляюць праваабаронцы. 

Мужчын абвінавачваюць у перадачы Telegram-каналам дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў.

Бок абвінавачання заявіў хадайніцтва абы тым, каб далейшае паседжанне праводзілася ў закрытым рэжыме "ў мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Падсудныя выступілі супраць, але суддзя пастанавіла зрабіць пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархімчык заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі Святланы Бандарэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.