Палітзняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар

Грамадская актывістка Вольга Маёрава / фота з сацсетак​
Грамадская актывістка Вольга Маёрава / фота з сацсетак​

Палітзняволеную Вольгу Маёраву перавялі ў карцар, паведамляе "Белсат". Пра гэта стала вядома ў аўторак, калі адміністрацыя гродзенскай турмы адмовілася прымаць для яе перадачу.

Грамадскую актывістку затрымалі ў пачатку студзені па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча".  Міліцыя прыехала да яе дадому ў вёску Нача Крупскага раёна, правяла ператрус, забрала тэхніку.  

Праваабаронцам невядома, у чым канкрэтна падазраюць ці абвінавачваюць Маёраву. У сярэдзіне лютага КДБ уключыў яе, а таксама яшчэ 16 чалавек у спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.  

У мінулым снежні на БТ выйшаў рэпартаж пра "групу Аўтуховіча". У ім гаварылася ,што "група" можа быць датычная да падпалу дома міліцыянта ў Ваўкавыску і выбуху аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі