Палітвязня Дзмітрыя Фурманава, чые сваякі галадаюць ля СІЗА, перавялі ў Жодзіна

Палітвязня Дзмітрыя Фурманава, чые сваякі галадаюць ля СІЗА, перавялі ў Жодзіна

Палітвязня Дзмітрыя Фурманава, фігуранта "справы Ціханоўскага", перавялі з мінскага СІЗА №1 ("Валадаркі") у следчы ізалятар у Жодзіна. Бацькам Фурманава паведамілі пра гэта ў СІЗА №1, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Як распавядала Еўрарадыё, 26 ліпеня маці палітвязня Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынка СІЗА №1. Яны патрабуюць вызваліць хлопца, а таксама людзей, якіх незаконна трымаюць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Яшчэ адно іх патрабаванне — спыніць крымінальныя справы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. 

Трое сутак пасля пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. Цяпер жа паведамілі пра перавод Фурманава. Яго бацькі вырашылі паехаць у Жодзіна, каб даведацца падрабязнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі