Палітвязнь Павел Севярынец упершыню патэлефанаваў з калоніі

Палітвязнь Павел Севярынец упершыню патэлефанаваў з калоніі

Палітвязнь Павел Севярынец упершыню патэлефанаваў з калоніі. "Гэта дзіва, але яны адтуль і праўда часам тэлефануюць на вайбер, з відэа, піша ў Facebook яго жонка Вольга Севярынец. — Я яго бачыла на экране тэлефона — дзівосныя, забытыя адчуванні, рукі дагэтуль, здаецца, дрыжаць".

А яшчэ яна дадае, што "ніколі б у жыцці не падумала, што Севярынец лысы і ў зэкаўскай робе будзе выглядаць так стылёва)))".

Палітык і пісьменнік Павел Севярынец у траўні 2021-га быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў" (апеляцыйны суд пакінуў прысуд без зменаў, быў пералічаны 1 дзень СІЗА за 1,5 дні калоніі). За кратамі ён знаходзіцца з 7 чэрвеня 2020-га. Нядаўна яго этапавалі з магілёўскай турмы ў шклоўскую папраўчую калонію № 17.

Дома Севярынца чакаюць жонка і маленькі сын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі