Вы тут

Палітвязень Максім Знак перадаў спіс з 276 кніг, якія прачытаў за кратамі

Максім Знак / З архіву Еўрарадыё

Палітвязень Максім Знак перадаў на волю спіс з ужо 276 кніг, якія прачытаў за кратамі. Пра гэта напісала ў Facebook яго сястра Ірына Козікава. Яна цытуе ліст Знака. Сярод аўтараў — Сервантэс, Акутагава, Толкіен, Чэхаў, Вайновіч, Марцін, Яхіна, Анка Упала, Мудроў і іншыя. Да некаторых кніг ён дадае каментары.

У лісце Максім Знак паведамляе, што яму "прынеслі новую калекцыю кніг".

Знак ужо больш за год за кратамі. 6 верасня сёлета каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020-га Марыя Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі, а юрыст таго ж штаба Максім Знак — на 10 гадоў. Сваёй віны яны не прызналі.

У пачатку восені за кратамі Максім Знак сустрэў сваё 40-годдзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.