Палітвязень Аляксей Раманаў, асуджаны за абразу Лукашэнкі, выйшаў на волю

Палітвязень Аляксей Раманаў, асуджаны за абразу Лукашэнкі, выйшаў на волю

Палітвязень Аляксей Раманаў выйшаў на волю ў панядзелак, паведамляе "Радыё Свабода". 

"Усё слава Богу! Ставіліся да мяне ў калоніі добра. Са здароўем таксама больш-менш. Еду дахаты. Я ў калоніі атрымаў за гэты час 10 тысяч лістоў! Гэта мяшок вялізны, на жаль, я столькі не мог забраць з сабой", — расказаў па вызваленні мужчына.

Гомельскі актывіст Аляксей Раманаў з'яўляўся валанцёрам штабу Святланы Ціханоўскай. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня Аляксей негатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку, за гэта яму прысудзілі адзін год калоніі па арт. 368 КК.  На судзе мужчына адзначыў, што прэзідэнта ён не абражаў, а грамадзянін Лукашэнка для яго не прэзідэнт. 

Раманаў мае інваліднасць 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Пакаранне ён адбываў у глыбоцкай калоніі № 13.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі