Паліна Смолава зрабіла бліц-візіт у сіроцкі прытулак

Каля гадзіны чакалі дзеці ў Баранавіцкім прытулку Паліну Смолаву. Спявачка паабяцала наведаць дзіцячы дом падчас гастроляў з канцэртнай праграмай «Пяць словаў пра каханне». Прытулак спявачка адведала за некалькі гадзін да канцэрта, прабыла з дзецьмі каля 10 хвілін. Міжтым дзяцей дзеля гэтай сустрэчы раней паднялі з ціхай гадзіны. Яны сустрэлі Паліну песнямі, вершамі і цукеркамі, ад якіх спявачка адмовілася: псуюць голас. Смолава праспявала дзецям песню, падарыла мяккія цацкі і слодычы і ад'ехала рыхтавацца да канцэрту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі