Вы тут

Паліцыя ў Тбілісі разагнала пратэстоўцаў ля парламента з дапамогай вадамётаў

Разгон дэманстрацыі ў Тбілісі / jam-news.net

Увечары 18 лістапада грузінскі спецназ разагнаў пратэстоўцаў каля будынка парламента ў Тбілісі, паведамляе jam-news.net. 

Напярэдадні пратэстоўцы заблакавалі ўваходы ў парламент. Сілавікі далі ім 30 хвілінаў на тое, каб ачысціць плошчу. Аднак лідары пратэсту адмовіліся выканаць гэтыя ўмовы. Некаторыя з дэманстрантаў леглі на зямлю, каб пазначыць, што акцыя мае мірны характар. 

Сілавікі выкарысталі вадзяныя гарматы. Гэта было адчувальна, бо тэмпература паветра ў Тбілісі толькі +5. Таксама, верагодна, быў ужыты слёзацечны газ. 

Спецназ знёс намётавы гарадок, пастаўлены пратэстоўцамі каля парламента. Адцясніць дэманстрантаў ад будынка ўдалося за 20 хвілінаў. 

Як распавядала Еўрарадыё, пратэстоўцы ў Грузіі абураюцца правалам палітычнай рэформы, паводле якой наступныя парламенцкія выбары мусілі прайсці цалкам па прапарцыйнай сістэме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.