Паліцыя Токіо не прад'яўляла абвінавачванняў у смерці грамадзянкі Беларусі

Паліцыя Токіо расследуе смерць беларускай грамадзянкі, якая 12 чэрвеня выпала з 8-га паверха жылога дома, што размяшчаецца на тэрыторыі гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў японскай сталіцы.

Прэтэнзій наконт яе гібелі нікому пакуль не прад'яўлена. Пра гэта “БелаПАН” паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Японіі, падкрэсліўшы, што "нічога скандальнага ў яе смерці няма".

Нагадаем, МЗС Беларусі пацвердзіла гібель беларускай грамадзянкі ў Токіо ў выніку няшчаснага выпадку. Паведамляецца імя жанчыны – Ала Бандарэнка.

У МЗС зазначылі, што версія самазабойства лічыцца даказанай толькі тады, калі загінулы пакінуў запіску. Паколькі перадсмяротнай запіскі не было, паліцыя праводзіць расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі