Вы тут

Падчас пратэстаў затрыманыя журналісты беларускіх і расійскіх медыяў

Параненая журналістка Наталля Лубнеўская / Радыё "Свабода" 

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, 10 жніўня падчас акцый пратэсту пацярпела некалькі журналістаў і рэдактараў беларускіх і расійскіх медыяў. 

Затрыманыя і застаюцца пад вартай беларускія журналісты Таццяна Белашова, Алена Шчарбінская і Віталь Дубік. Карэспандэнт расійскага тэлеканалу RT Канстанцін Прыдыбайла вызвалены. 

Карэспандэнтнка "Нашай Нівы" Наталля Лубнеўская параненая гумовай куляй і знаходзіцца ў шпіталі. Журналістка Таццяна Капітонава аглушаная светашумавой гранатай падчас разгону дэманстрантаў на станцыі метро "Пушкінская". 

Позна ўначы супрацоўнікі "Нашай Нівы" атрымалі паведамленне SOS з тэлефону галоўнага рэдактара выдання Ягора Марціновіча, які вяртаўся дадому пасля асвятлення акцыі. Гэта можа абазначаць, што яго затрымала міліцыя.