Падчас навальніцы ў аэрапорце Мінска сутыкнуліся самалёты (фотафакт)

Падчас навальніцы ў аэрапорце Мінска сутыкнуліся самалёты (фотафакт)

З-за моцнай буры ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сутыкнуліся два самалёты, пашкоджанае шкло будынка аэравакзала. Пра гэта паведамляюць пасажыры ў сацыяльных сетках.

Самалёты, якія сутыкнуліся, з-за моцнага ветру належаць авіякампаніям “Белавія” (Боінг-737) і “Рубістар” (грузавы Ан-12). Ахвяраў і параненых няма, паведамляюць у аэрапорце. 

Два самалёты (з Тэль-Авіва і Ларнакі) мусілі пайсці на пасадку ў Гомель, яшчэ адзін (з Амстэрдама) ў Вільню. Цяпер яны вяртаюцца ў Міснк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі