Падчас матчу Беларусь-Славенія Рачкоўскі кінуў праз усю распранальню бак з вадой

Падчас матчу Беларусь-Славенія Рачкоўскі кінуў праз усю распранальню бак з вадой

Пра кур'ёзную гісторыю падчас хакейнага матчу Беларусь-Славенія на сёлетнім чэмпіянаце свету распавёў чалец савета ІІХФ і намеснік старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Сяргей Ганчароў. Па яго словах, якія перадае by.tribuna.com, экс-старшыня ФХРБ Ігар Рачкоўскі адыграў значную ролю ў перамозе нашых спартоўцаў над Славеніяй (5:2).

Сустрэча са славенскай зборнай для Беларусі была вырашальнай: яе пераможца заставаўся ў элітным дывізіёне, а той, хто прайграе, — выбываў. 

"Рачкоўскі стаяў побач з лаўкай. Пасля першага перыяду, калі саступалі 1:2, ён увайшоў у распранальню. Там ён узяў велізарны (!) бак з вадой і кінуў яго праз усе памяшканне. Пасля гэтага ён сказаў камандзе: "Я хачу, каб вы, хлопцы, выйшлі і змянілі гульню". Хлопцы выйшлі і закінулі чатыры безадказныя шайбы, забяспечыўшы перамогу ў гэтай важнай гульні", — напісаў Ганчароў у сацсетках.

У другім перапынку, распавядае Ганчароў, Рачкоўскі таксама зайшоў у распранальню і спытаў у акеістаў, ці трэба яму зноў кінуць бак. 

"Вялікі рэспект Ігару Рачкоўскаму!" — усклікае Ганчароў.

Як паведамлялася раней, на суботняй справаздачна-выбарчай канферэнцыі Рачкоўскі пакінуў сваю пасаду ў ФХРБ. Яго месца заняў кіраўнік Міншчыны Сямён Шапіра

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі