Падаляк: Уцягванне Беларусі ў вайну прывядзе да яе паглынання Расіяй

Падаляк: Уцягванне Беларусі ў вайну прывядзе да яе паглынання Расіяй

Уцягванне Беларусі ў вайну прывядзе да яе паглынання Расіяй. Пра гэта ў сераду ў сваім твітары напісаў дарадца Офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк.

"Патрэбна разумець, што за спробамі ўцягвання Беларусі ў вайну стаіцць не толькі жаданне Масквы пакрыць дэфіцыт сваёй вайсковай магчымасці. Расіі патрэбна ўтылізацыя беларускай арміі ды страта апоры ўлады рэжымам Лукашэнкі. Далей — паглынанне РБ ды акупацыя расійскімі z-zомбі", — мяркуе дарадца Зяленскага.

Размовы пра тое, што беларуская армія можа ўступіць у вайну на баку Расіі, у апошні час вядуцца ўсё з большай інтэнсіўнасцю. Афіцыйны Кіеў не выключае, што такое магчыма, але пакуль верагоднасць выглядае мінімальнай. 

Дарэчы, сёння ва Украіне заявілі, што беларускі памежнік збег, каб ваяваць супраць Расіі. Напярэдадні ў Мінабароны Беларусі адчыталіся, што "ніводны беларускі памежнік мяжу ва Украіну не перасякаў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі