Падаляк патлумачыў украінцам, што цяпер адбываецца на фронце

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк патлумачыў украінцам, што цяпер адбываецца на фронце. На Данбасе працягваюцца цяжкія баі ўкраінскіх і расійскіх войскаў, асабліва ў Севераданецку. Падаляк заклікае не палохацца навінаў пра захоплены расіянамі нейкі ўкраінскі населены пункт.

"Нешта забіраем, нешта аддаём, — кажа Міхаіл Падаляк. — Рускіх больш, у іх больш тэхнікі. Безумоўна, вайна ідзе вельмі інтэнсіўна. Але трэба зрабіць так, каб кожная вёска, якую мы аддаём часова, а потым забіраем назад, давалася рускім вялікай крывёю, каб яны гублялі вельмі многае... Мы павінны іх выматаць, каб у іх скончыліся рэзервы і рэсурсы".

Паводле слоў Падаляка, на фронце "працуюць прафесіяналы". "Чакаем зброю, чакаем санкцыі, якія павінны дабіць РФ, — працягвае дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны. — Пасля гэтага ўсе абавязкова вернем".

Украінцы ўжо жартуюць у сацсетках, што Міхаіл Падаляк замяніў Аляксея Арастовіча ў якасці "псіхатэрапеўта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.