Пад Віцебскам фура з’ехала ў кювет, кіроўца ў рэанімацыі

Пад Віцебскам фура з’ехала ў кювет, кіроўца ў рэанімацыі

Пад Віцебскам фура з’ехала ў кювет і перакулілася. Дарожнае здарэнне адбылося 16 лютага прыкладна ў 20:00.

Кіроўца цягача Daf у звязцы з паўпрычэпам Kogel рухаўся па аўтадарозе З49 Дымаўшчына — Шапуры і калі праязджаў кальцавую развязку з аўтадарогай Р87 Віцебск — Орша, не справіўся з кіраваннем.

Вялікагруз выкінула з дарогі і пасля ён перакуліўся. Кіроўца з траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыю, паведамляе Віцебская абласная ДАІ на сваёй старонцы Вконтакте.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі