Пад Навагрудкам зачыняецца фэнтэзі-сядзіба: нехта паскардзіўся на дом

Пад Навагрудкам зачыняецца фэнтэзі-сядзіба: нехта паскардзіўся на дом

Пад Навагрудкам зачынілася фэнтэзі-сядзіба Літоўка. Пра гэта яе ўладальнік Сяргей Коваль абвясціў праз Інстаграм. Паводле яго словаў, прычынай закрыцця аб’екту сталі шматлікія скаргі на дом. Хто дасылаў скаргі, не паведамляецца.

Тры гады таму прадпрымальнік Сяргей Коваль на ўласныя грошы пабудаваў у вёсцы Літоўка незвычайны аўтобусны прыпынак, піша “Наша Ніва”. Прыпынак быў аформлены па матывах паэмы Адама Міцкевіча “Гражына”.

Літоўка знаходзіцца ўсяго за 2,5 км ад Наваградка. Сюды масава прыязджалі турысты з усяго свету, каб убачыць дом, які Сяргей Коваль стварыў на сваёй малой радзіме.

Дарэчы, у гэтым доме калісьці бываў Уладзімір Высоцкі з Марынай Уладзі.

Бізнесмен прызнаваўся, што не зарабляў тут грошай, а зрабіў сядзібу для душы. Наведванне сядзібы і экскурсіі былі бясплатнымі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі