Пад Мінскам "мінёр" пакінуў у лесе 163 закладкі альфа-PVP, а пасля іх збіраў

Пад Мінскам "мінёр" пакінуў у лесе 163 закладкі альфа-PVP, а пасля іх збіраў

У Мінскім раёне міліцыянеры пры падтрымцы АМАПаўцаў затрымалі 24-гадовага распаўсюдніка наркотыкаў. Яны правялі аперацыю 16 студзеня каля 16-й гадзіны. "Мінёр" пакінуў у лесе 163 закладкі псіхатропнага рэчыва альфа-PVP агульнай вагой 100 грамаў. Пасля затрымання ён разам з аператыўнікамі гэтыя закладкі збіраў, што фіксавалася на відэа.

Вядома, што малады чалавек працаваў на інтэрнэт-краму, якая распаўсюджвае псіхатропы, некалькі месяцаў. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі